Рус Бел Eng 中文

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

12.02.2019 - 08:07

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

07.02.2019 - 09:45

Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы.

За гадзіну да пачатку падрыву тут падымаецца чырвоны сцяг і выстаўляецца ачапленне, за 10 мін. – раздаецца гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу працягласцю 2-3 мін.

У адзначаны час катэгарычна забараняецца з’яўленне людзей, праезд тэхнікі, выгул жывёлы і вытворчасць сельгасработ на тэрыторыі палігона радыусам не менш за 2 км.

07.02.2019 - 09:12

Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.

07.02.2019 - 08:49

Пяць гарадоў Беларусі ў 2018 годзе распрацавалі планы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у адпаведнасці з міжнароднай ініцыятывай «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». У іх ліку Клічаў, Краснаполле і Быхаў, паведамілі ў МГА «Экапартнёрства».

05.02.2019 - 09:54

У шасцікватэрным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Родня Клімавіцкага раёна абрынуўся дах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Каля 18.00, знаходзячыся ў сябе дома, жыхары кватэр №2 і №3 пачулі падазроны трэск. Выйшаўшы на вуліцу, яны ўбачылі, што на плошчы ў 25 м на драўлянае перакрыцце абрынуўся шыферны дах. Ніхто не пацярпеў. У доме толькі гэтыя дзве жылыя кватэры, астатнія не эксплуатуюцца.

04.02.2019 - 14:11

Зоны, свабодныя ад курэння, устаноўлены ў Глуску. Такім чынам працягваецца рэалізацыя пачатага ў 2017 годзе праекта «Глуск – здаровы гарадскі пасёлак».

30.01.2019 - 08:51

У Слаўгарадзе прайшла канферэнцыя, прысвечаная пачатку рэалізацыі мерапрыемстваў праекта па сеткавым узаемадзеянні для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Пра гэта паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.

Праект будзе рэалізаваны Слаўгарадскім райвыканкамам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.

28.01.2019 - 14:03

Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага гаспадарчым структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна.

Дакумент складзены па выніках праведзенай раней сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага з актывам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’ектамі гаспадарання і бізнесу Асіповіцкага раёна.

24.01.2019 - 09:25

Своеасаблівую экскурсію ў свет прафесій для школьнікаў зладзілі ў Мсціславе навучальныя ўстановы і раённыя службы. На канферэнцыю па прафарыентацыі з усяго раёна з’ехаліся выпускнікі 9-х і 11-х класаў.

23.01.2019 - 10:18

Па выніках конкурсу «СуперДоктар–2018» найлепшым урачом Магілёўскай вобласці прызнаны хірург з Глуска Уладзімір Цісіневіч.

17.01.2019 - 08:38

У ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сакавіку бягучага года ўвядуць у эксплуатацыю буйны малочна-таварны комплекс. Пра гэта паведаміў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Багель.

16.01.2019 - 14:27

Тры сотні «лясных сталовых» працуе ў рэжыме нон-стоп на Магілёўшчыне. Каб дапамагчы дзікім жывёлам перажыць зіму, у лясгасах загадзя паклапаціліся аб «меню»: нарыхтавалі зерне, сілас і гародніну. «Накрываюць паляну» ў месцах найбольшага скаплення звяроў.

16.01.2019 - 10:29

Беларуская чыгунка дапамагла адрамантаваць чыгуначнае палатно ў заасадзе ў Буйнічах. Аднаўленчыя работы вяліся 12 дзён, паведамляецца на сайце ТРК «Магілёў».

«Магілёўскае сафары» існуе ўжо 8 гадоў. Гэта адзін з любімых атракцыёнаў для вялікіх і маленькіх наведвальнікаў.

Дарэчы, толькі за апошнія 5 гадоў у заасадзе пабывала больш за 6 млн. чалавек.

14.01.2019 - 08:41

Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (NEFCO) прафінансуе Чэрыкаўскаму лясгасу закупку мабільнай шчапарубільнай машыны. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 11 студзеня 2019 года №14, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

11.01.2019 - 12:42

У Крычаве сёння адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада №4 па вуліцы Карла Маркса, 19А.

11.01.2019 - 10:41

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося чатыры пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

10.01.2019 - 09:43

За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося тры пажары. Вогненная стыхія пабывала ў Быхаве, Слаўгарадзе і Касцюковіцкім раёне, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле слоў суразмоўніцы, у ходзе аператыўнай працы ўдалося адстаяць жылы дом і два будынкі. Выратаваць 62-гадовага жыхара Слаўгарада, на жаль, не ўдалося.

09.01.2019 - 11:17

Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці: адбылося пяць пажараў, адзін скончыўся гібеллю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

08.01.2019 - 10:29

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг сістэмных парушэнняў і недахопаў у арганізацыі харчавання пацыентаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантралявальнага ведамства Аляксей Іглікаў.

У іх ліку невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, недаўкладанні прадуктаў харчавання і іншыя. Устаноўлены таксама парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, незаконнае атрыманне і нямэтавае выкананне бюджэтных сродкаў.

04.01.2019 - 15:34

Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» сёння прайшоў у Касцюковічах, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.

Старонкі