03.11.2021 - 16:45
Анкадыспансеры ў Магілёве і Бабруйску ў найбліжэйшы час цалкам вернуцца да аказання планавай дапамогі пацыентам. Пра гэта паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Ірына Ляховіч.
03.11.2021 - 14:28
На Магілёўшчыне працягваюцца дзве шырокамаштабныя кампаніі імунізацыі супраць каранавіруснай інфекцыі і супраць грыпу. Ад грыпу вакцыну ўжо атрымала 11% жыхароў вобласці.
02.11.2021 - 09:16
Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала інфармацыйны праект «Спасибо-пожалуйста! Дзякуй-калі ласка!» па прафілактыцы COVID-19, паведамілі ў ведамстве.
Пакет інфармацыйных таблічак на рускай і беларускай мовах закліканы рэкамендаваць грамадскасці захаванне мер бяспекі і неабходнасць вакцынавання ад COVID-19.
«Канцэпцыя – персаніфікаваны зварот да кожнага, просьба быць свядомым і падзяка за адказныя паводзіны», – адзначылі ў ведамстве.
27.10.2021 - 17:12
Міністэрства аховы здароўя сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва актуалізавала часовыя рэкамендацыі па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання COVID-19 у аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацыях, паведамляецца са спасылкай на прэс-службу міністэрства.
Часовыя рэкамендацыі актуалізаваны з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19.
27.10.2021 - 11:18
Перадавыя методыкі і рэабілітацыя дзяцей нават у самых бязвыхадных выпадках. У гэтым кірунку 25 гадоў працуе Магілёўскі абласны цэнтр медрэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Штомесяц тут праходзяць рэабілітацыю паўсотні дзяцей з усёй вобласці. І гэта прыносіць вынік.
27.10.2021 - 11:00
Магілёўская арганізацыя Чырвонага Крыжа дапамагае медыкам у барацьбе з каранавірусам. У паліклініках валанцёры прымаюць званкі на «гарачай лініі» па пытанні аб пандэміі. А яшчэ ў буйных гандлёвых цэнтрах яны раздаюць улёткі, каб павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва адносна вакцынацыі ад каранавіруса, суправаджаюць жадаючых да мабільных пунктаў вакцынацыі.
26.10.2021 - 09:55
Урачы Магілёўскай вобласці заклікаюць насельніцтва вакцынавацца ад кавіду. На думку медыкаў, гэта самы дзейсны спосаб абараніць ад інфекцыі сябе і сваіх блізкіх.
22.10.2021 - 14:59
У Магілёўскай вобласці галіновы прафсаюз пералічыў з пачатку года ўстановам аховы здароўя рэгіёна Br13,3 тыс. спонсарскай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Сродкі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Шклоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, абласной станцыі пералівання крыві, спецыялізаванага Дома дзіцяці, абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера, абласных клінічнай і дзіцячай бальніц.
22.10.2021 - 10:55
Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб'ектаў і арганізацый, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
З 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года, якая сістэматызуе патрабаванні да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.
22.10.2021 - 10:19
Міністэрства аховы здароўя растлумачыла пастанову нумар 111 ад 20 кастрычніка 2021 года "Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года нумар 217", паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Як адзначылі ў ведамстве, пастанова падрыхтавана для сістэматызацыі патрабаванняў да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.
21.10.2021 - 11:13
Медыкі звяртаюцца па дапамогу да жыхароў Магілёўскай вобласці і просяць прытрымлівацца строгіх мер прафілактыкі, асноўная з якіх – вакцынацыя. Сюжэт ТРК «Магілёў» – з «чырвонай зоны» адной з бальніц.
19.10.2021 - 16:02
З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будуць выдзелены дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
"Я пагляджу, што мы маем на рэзервовым фондзе Прэзідэнта, колькі ў нас астатак. Мы яго бераглі, не трацілі. Мы выдзелім гэтыя сродкі для таго, каб падтрымаць нашых урачоў, закупіць у запас і лякарствы, і іншыя матэрыялы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
19.10.2021 - 09:38
Прыпыненне планавай медыцынскай дапамогі дазволіць удасканаліць аказанне меддапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі.
18.10.2021 - 15:35
Новую хвалю каранавіруса ўрачы ацэньваюць як штармавую. Бальніцы зноў напаўняюць пацыенты з каранавіруснымі пнеўманіямі.
Адзіным на дадзены момант дзейсным спосабам супрацьстаяць вірусу COVID-19 урачы называюць вакцынацыю. У пацверджанне таму – сітуацыя з рэанімацыі.
18.10.2021 - 14:13
Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
18.10.2021 - 10:45
Некаторыя бальніцы у Беларусі перапрафіляваны, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Абноўлены пералік такіх стацыянараў апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
У прыватнасці, паведамляецца, што ў Магілёўскай вобласці працуюць 62 бальнічныя арганізацыі. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах складае 10 661. Перапрафілявана для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй – 3266.
18.10.2021 - 09:48
Школьнікі і іншыя навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без даведкі да пяці дзён, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«У мэтах прадухілення распаўсюджвання каранавіруса паміж міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць. Згодна з ёй, маладым людзям, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, можна не наведваць навучальныя заняткі на працягу максімум пяці дзён і не прадастаўляць даведку аб непрацаздольнасці пасля заканчэння хваробы», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
13.10.2021 - 15:49
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Дзякуючы вакцынацыі забяспечваецца каласальная перавага, паколькі вакцына дазваляе сфарміраваць імунітэт без захворвання і магчымага развіцця ўскладненняў. Вакцынацыя з’яўляецца найбольш хуткім і эфектыўным спосабам узяць вірус пад кантроль.
Па стане на 13 кастрычніка першую дозу вакцыны атрымала 306,7 тыс. чалавек або 30,6% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 207 тыс. чалавек (20,7%).
04.10.2021 - 08:39
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ № 383, якім уносяцца змяненні ва ўказ «Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку» ад 11 жніўня 2005 года № 366. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
01.10.2021 - 08:55
Урачы і медсёстры вельмі стаміліся, таму я прашу ўсіх людзей вакцынавацца», – заклікае загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы №1 Валерый Кананкоў.