Архіў навін

За 2018 год у кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br1 193 млн. у параўнанні з мінулым годам даходы павялічыліся на 13,3% , або на Br139,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
Філіял «Домабудаванне» РУП «Завод газетнай паперы» плануе паставіць у 2019 годзе ў Францыю 48 драўляных дамоў. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках перагавораў на Міжнароднай мэблевай выставе Imm Cologne ў Германіі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
Белтэлерадыёкампанія пачынае прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2019». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга. Арганізатарам праекта выступае Белтэлерадыёкампанія, суарганізатарам – Міністэрства культуры. Палажэнне аб праекце размешчана на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Заяўка для ўдзелу ў праекце падаецца ў электронным выглядзе на сайце арганізатара па 31 студзеня ўключна.
Учащиеся Могилевского архитектурно-строительного колледжа стали участниками Всемирных инженерных игр (WEC). Учебное заведение первым среди белорусских ссузов подключилось к проверке знаний на состязаниях столь высокого уровня, сообщили корреспонденту сайта в учреждении образования.
Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Людміла Манёнак.
Магілёўская і Новасібірская вобласці маюць намер развіваць і паглыбляць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з дэлегацыяй Новасібірскай вобласці (Расія) на чале з губернатарам Андрэем Траўнікавым.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 24 студзеня. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. У большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95. План-графік прафсаюзнага прыёму на 24 студзеня 2019 года.
XIII абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, арганізацый, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці пройдзе ў Бабруйску 25-26 студзеня. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным аб’яднанні прафсаюзаў. У спаборніцтве возьмуць удзел 28 каманд, якія аб’яднаюць у сваіх радах больш за 760 чалавек. Сярод асноўных спартыўных дысцыплін, прадстаўленых на спаборніцтвах, – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, валейбол, шашкі, плаванне, перацягванне канату, дартс, лыжныя гонкі і эстафета.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам – за бяспеку на дарогах!»пройдзе ў Магілёўскай вобласці 25 студзеня. Пра гэта паведаміла спецыяліст аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС аблвыканкама Крысціна Котава. Супрацоўнікі ДАІ адправяцца на прадпрыемствы, навучальныя ўстановы і аўташколы, каб чарговы раз расказаць кіроўцам і пешаходам, да чаго прыводзяць недысцыплінаванасць і неразважлівасць на дарогах. Галоўнай тэмай стане прапаганда захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 студзеня правядзе прамую тэлефонную лінію. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.
Зарплаты некаторых катэгорый работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя павялічаны з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2019 года №36 «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Прыярытэтам працы Магілёва ў 2019 годзе стане павышэнне эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў. Такую задачу паставіў на пасяджэнні гарвыканкама яго старшыня Уладзімір Цумараў.
Фінальныя спаборніцтвы ХІІІ зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ стартуюць у Магілёве 25 студзеня. Мерапрыемства збярэ без малога 30 каманд камунальных прадпрыемстваў рэгіёна, адзначыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 23-26 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 21 студзеня па 28 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. «У 2018 годзе ў рэгіёне зарэгістравана 733 пажары, якія забралі жыцці 77 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей, – адзначыла суразмоўца. Прычыны надзвычайных сітуацый банальныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Гарадская спартландыя «Школьны кубак» для сябраў ГА «БРСМ» адбудзецца ў Магілёве 23 студзеня. Спаборніцтвы пройдуць з 10.00 да 14.00 на базе спартыўнага комплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (пр-т Шміта, 5в). Штогадовыя спаборніцтвы збяруць навучэнцаў 9-11 класаў школ абласнога цэнтра. Удзельнікі творча прадставяць свае каманды. Іх чакаюць пікеты са спартыўнымі выпрабаваннямі, стральба ў ціры. Падчас спартландыі запланавана экскурсія па ўніверсітэце, канцэртныя нумары студэнцкай моладзі.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 30 студзеня прымае заяўкі ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі. У конкурсе могуць прыняць удзел суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны, ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам №255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У гаспадарчае вядзенне рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»» да 1 сакавіка будуць перададзены акцыі ААТ «Беларускі цэментны завод» і «Крычаўцэментнашыфер», якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 студзеня 2019 года нумар 31, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Акцыі гэтых прадпрыемстваў будуць перададзены ў валоданне беларускай цэментнай кампаніі бязвыплатна.
Сумесная канферэнцыя першасных арганізацый рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці саюза жанчын ААТ «Белаграпрамбанк» і абласной арганізацыі ГА «БСЖ» адбылася сёння ў горадзе на Дняпры, перадае карэспандэнт сайта.
Самых хуткіх і трапных хлопцаў і дзяўчат Магілёўскай вобласці 21-23 студзеня аб’яднаюць рэгіянальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў. Як паказалі вынікі, у апошнія гады клуб сістэматычна не забяспечваў дасягненне запланаваных эканамічных і спартыўных вынікаў, па прычыне неабдуманых трансферных здзелак панёс значныя фінансавыя страты.
Сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў усталююць на ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». Пра гэта паведамілі сёння падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай абстаноўцы на тэрыторыі вобласці, у тым ліку, яе маніторынгу на ўчастку №4 СЭЗ «Магілёў».
Каля 150 піянераў Магілёўшчыны пазмагаюцца за званне найлепшых на абласным этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Разумовае спаборніцтва адбудзецца 24 студзеня ў абласным цэнтры творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта старшыня рэгіянальнага савета ГА «Беларуская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
На кальцы вакол аркі па Мінскай шашы ў Магілёве ўсталююць святлафорнае рэгуляванне да Дня горада. Дэталі праекта агучылі на планёрцы гарвыканкама.
Яслі-сад №116 Магілёва атрымаў новы статус. Па рашэнні гарвыканкама ўстанова адукацыі перайменавана ў Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №8. Па словах загадчыцы цэнтра Алены Крукоўскай, тут ёсць добрая матэрыяльная база, пашыраны спектр адукацыйных паслуг, заняткі арганізаваны на высокім узроўні. «Новы статус дазволіць павялічыць колькасць спецыялістаў. Напрыклад, з’явіцца выхавальнік-метадыст, –аззначыла яна. – Значная ўвага будзе нададзена рабоце з адоранымі дзецьмі, развіццю творчага патэнцыялу нашых выхаванцаў».
Камунальныя службы Магілёва штодня вывозяць 1,5 тыс. кубаметраў снегу ў месцы часовага складавання. У абласным цэнтры іх чатыры. Кожны дзень на ўборцы працуе 650 чалавек і 40 адзінак тэхнікі. У начны час задзейнічана 25 машын. Галоўныя магістралі прыбірае ДМП, паркі і скверы – «Магілёўзеленбуд», а двары – ЖЭУ. І хоць расчыстка ад снегу працягваецца, больш аператыўна справіцца з выпрабаваннямі ападкамі ў сілах самі гараджане. У ЖЭУ гатовыпрапанаваць інвентар.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Адзначана, што органамі кіравання аграпрамысловым комплексам вобласці прымаліся арганізацыйна-практычныя меры па забеспячэнні эфектыўнай працы перапрацоўшчыкаў малака, іх развіцці.
У ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сакавіку бягучага года ўвядуць у эксплуатацыю буйны малочна-таварны комплекс. Пра гэта паведаміў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Багель.