Архіў навін
На тэрыторыі Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўрачыста адкрылі і асвяцілі царкву ў гонар святога Патрыкія. Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім правёў Хрэсны ход і літургію, прысвечаную гэтай падзеі.
Рэгіянальны форум «Беларуская сям’я: учора, сёння, заўтра» пройдзе 15 мая ў Бабруйску пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, паведамілі ў ведамстве.
«Форум збярэ розныя пакаленні прадстаўнікоў сем’яў Магілёўскай вобласці: старэйшае пакаленне–бабулі і дзядулі, сярэдняе пакаленне–мамы і таты, малодшае – іх дзеці. Дыскусіі па пяці секцыях закрануць асноўныя пытанні жыцця сем’яў з акцэнтам на прадстаўнікоў рознага ўзросту», – расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
На базе ААТ «Бабушкина крынка» прайшла выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка міністэрства Аляксей Багданаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін, генеральныя дырэктары прадпрыемстваў малочнай галіны рэспублікі і іншыя афіцыйныя асобы.
Ратавальнікі Магілёўшчыны падрыхтавалі відэаролік да Дня сям’і
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі «Белдзяржстрах» і Мінскага гадзіннікавага завода «Луч».
Як прыняць удзел у конкурсе:
Хоць цяперашняя зацяжная вясна і красавіцкае пахаладанне на Магілёўшчыне затрымалі пасяўную мінімум на дзесяць дзён, ва ўсіх раёнах поўным ходам працягваецца сяўба кукурузы. Гэта сёння галоўны клопат аграрыяў на палях.
У Горках на Цэнтральнай плошчы 15 мая пройдзе свята здароўя. У праграме – гімнастыка, паказальныя выступленні, спартыўныя спаборніцтвы і нават парад двайнят і трайнят.
ААТ «Зеніт» распрацаваў і запусціў у серыйную вытворчасць лінейку святлатэхнікі для аснашчэння спецыяльных машын, якія працуюць у лясной гаспадарцы. Фары і ліхтары магілёўскага прадпрыемства могуць выкарыстоўвацца на форвардарах, харвестарах, аўтатрактарнай тэхніцы, а таксама на розных працоўных пляцоўках, у памяшканнях.
Ля вёсак Аўгустова і Ніжнія Сажалкі Шклоўскага раёна, на месцах, дзе летам 1941-га ішлі кровапралітныя баі, працуюць прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны, пошукавікі са Шклова і Магілёва – усяго каля паўсотні чалавек.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблемах устойлівага развіцця праходзіць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў выканаўчай улады, бізнесу, вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і блізкага замежжа, а таксама кіраўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, праектаў і ініцыятыў, экспертаў.
З 10 па 15 мая ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па павышэнні значнасці сацыяльнага інстытута сям’і, умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, папулярызацыі ладу моцнай шчаслівай сям’і.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Ігар Іванавіч Драчоў 22 мая правядзе прамую тэлефонную лінію.
З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 64 33 10 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія датычацца дзейнасці Дэпартамента, прадастаўляемых паслуг і іх кошту, патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, яе перспектывах і развіцці.
За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі, траўмавана –18. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Літаральна ўчора каля 5 гадзін раніцы па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся прыватны жылы дом у пас. Усходні Круглянскага раёна. Дым з-пад даху заўважыў прахожы і выклікаў ратавальнікаў.
Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Крычаўскага раёна.
Інспекцыямі Магілёўскай вобласці ўзмоцнены кантроль за падатковымі агентамі, якія ажыццяўляюць выплату заработнай платы «ў канвертах» без адлюстравання звестак у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку.
Клімаўшчына планамерна рыхтуецца да сустрэчы XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Пры спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы знакавы форум пройдзе 28–30 мая ў Клімавічах.
Плануецца, што ў госці прыедуць юныя таленты з розных куткоў Беларусі, з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Малдова, Арменіі і Узбекістана.
22 мая ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».
Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.
У вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна асвяцілі новую капліцу ў гонар Уваскрэсення Хрыстова. Урачысты абрад здзейсніў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Капліца ўзведзена па ініцыятыве ўраджэнца Ухлясці і ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна Алега Шэпеля, які ўзначальвае Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь і Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Грошы збіралі ўсім мірам, а мясцовыя жыхары высадзілі дрэвы. Раней у гэтай вёсцы наогул не было храма, таму для праваслаўных вернікаў Ухлясці і наваколля гэта значная падзея.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт рэспубліканскаму сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту «Уладар сяла–2021» 15 мая, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Прамую тэлефонную лінію 15 мая правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» пройдзе 13 мая на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці (навучальны корпус, канферэнц-зала). Пра гэта паведаміла метадыст аддзела адукацыйнай дзейнасці ўстановы дадатковай адукацыі Таццяна Новікава.
У спаборніцтве, прымеркаваным да Года народнага адзінства, праявяць сябе навучэнцы 1–4, 5–6, 7–8 і 9–10 класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы прадставяць нашу вобласць у паўфінале, які плануецца правесці ў Мінску ў чэрвені.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт ад 9 мая 2021 года № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністр.
Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Гісторыя жыцця пакалення пераможцаў – сапраўдны прыклад мужнасці, доблесці і духоўнай велічы. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства«У сэрцах пакаленняў – Вялікая Перамога».
Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня» завяршыўся ў Магілёве. Пасля фінішу асабістых забегаў ва ўсіх узроставых катэгорыях вызначыўся і пераможца каманднага заліку –ім пяты раз запар стала каманда Магілёўскай вобласці.
Спаборніцтвы на маляўнічай трасе каля ракі Дубравенка стартавалі забегамі на самай доўгай –пяцікіламетровай–дыстанцыі. Нагадаем, у іх перамогу атрымалі ВольгаНемагай і Вячаслаў Скудны. Прабегі спартсменаў малодшых узростаў аказаліся не менш цікавымі.
Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў правялі мітынг-рэквіем ля помніка батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Ва ўрачыстым мерапрыемстве напярэдадні Дня Перамогі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў, яго намеснікі, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, начальнікі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, прадстаўнікі цэнтральнага апарата МУС, курсанты і выкладчыкі ведамасных навучальных устаноў, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.
Дзявяты па ліку фестываль у падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску.
Гэтым летам магілёўцу Андрэю Сямёнавічу Маісееву споўніцца 97 гадоў. Да ўрачыстасці яшчэ некалькі месяцаў, а Дзень Перамогі – зусім хутка. Са святам сёння цёпла павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы магілёўскія ратавальнікі. Пад вокнамі кватэры заслужанага чалавека, які пражывае ў пяціпавярхоўцы на бульвары Юбілейны, духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС выканаў яго любімыя «Дзень Перамогі», «Тры танкісты», марш «Развітанне славянкі».
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй было прынята рашэнне не праводзіць у шпіталі традыцыйны святочны канцэрт. Замест гэтага Леанід Заяц прайшоў па палатах і асабіста павіншаваў пацыентаў медустановы з надыходзячым святам, пажадаў моцнага здароўя, уручыў падарункі.
Наша краіна знаходзіцца на водападзеле басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. І хоць прамога выхаду да іх няма, маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця Кацярына Чорная ўпэўненая: праблема забруджвання і закіслення воднага асяроддзя для нас таксама актуальная.
Кацярына–студэнтка Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Сама родам з Бялыніч, цяпер жыве і вучыцца ў Горках:
Переводчик