Архіў навін
На рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») сёння адбылася цырымонія ўзнагароджання перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці па выніках працы ў 2019 годзе. На ўрачыстым мерапрыемстве ўшанавання работнікаў аграпрамысловага комплексу рэгіёна прысутнічалі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Гала-канцэртам і салютам завяршыўся першы дзень рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі.
Свят, якія аб'ядноўвалі б асноўныя славянскія народы, няшмат. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час фестывалю "Александрыя збірае сяброў".
Лукашэнка: дзякуючы вытокам нацыянальных традыцый беларусы застаюцца самабытным і незалежным народам
Дзякуючы вытокам нацыянальных традыцый беларусы застаюцца самабытным і незалежным народам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце "Александрыя збірае сяброў".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, свята ў Александрыі вяртае да вытокаў нацыянальных традыцый. "У многім дзякуючы ім, гэтым вытокам, мы былі, ёсць і застанёмся беларусамі - самабытным і незалежным народам", - заявіў Прэзідэнт.
Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце "Александрыя збірае сяброў".
Адзінства брацкіх народаў – у дружбе і згодзе, а маштабнасць свята «Александрыя збірае сяброў», вялікая колькасць гасцей з’яўляецца таму пацвярджэннем. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на адкрыцці фестывалю, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
На «Купаллі» ў Александрыі маладое пакаленне вывучае традыцыі, якія з’яўляюцца асновай духоўнасці беларусаў. На гэта звярнуў увагу намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, адкрываючы свята.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сёння сустрэўся з членамі каардынацыйнага савета Магілёва і Магілёўскай вобласці. Дыялог з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый рэгіёна адбыўся ў Доме друку.
У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляў іх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.
На мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» сёння раніцай прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 79-й гадавіне абароны Магілёва. Ускласці кветкі да капліцы на святым для кожнага жыхара Прыдняпроўскага краю месцы прыйшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, кіраўнікі горада і вобласці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, моладзь.
Арсенал узораў баявой тэхнікі на Буйніцкім полі папоўніла савецкая супрацьтанкавая самаходная артылерыйская ўстаноўка СУ-100. Перадача экспаната адбылася сёння на мемарыяльным комплексе ў Магілёўскім раёне.
Новая вытворчасць кандытарскіх вырабаў на аснове айчыннай біялагічна каштоўнай расліннай сыравіны арганізуюць у філіяле ААТ «Чырвоны харчавік» у Слаўгарадзе ў 2021 годзе. Пра гэта расказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін падчас наведвання філіяла, аб чым паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Гала-канцэрт «Мая Александрыя» рэспубліканскага свята «Купалле»(«Александрыя збірае сяброў») выйдзе ў эфір тэлеканала АНТ нядзельным вечарам 12 ліпеня. Тыя з нас, хто не зможа прыехаць у Шклоўскі раён, каб асабіста прыняць удзел у святкаванні, атрымаюць магчымасць далучыцца да непаўторнай атмасферы фестывалю з дапамогай тэлевізійных тэхналогій.
Музейную экспазіцыю, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, адкрылі сёння ў Вендаражскім дзіцячым садку – сярэдняй школе. Тут прадстаўлены сямейныя гісторыі і рэліквіі, а таксама знаходкі з палёў бітваў пры абароне Магілёва ў 1941 годзе.
Магілёўскія эксперты аднавілі фрагмент лістка часоў Вялікай Айчыннай вайны, знойдзенага пры раскопках на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст па працы са СМІ упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.
Лімітаваныя калекцыі льнянога адзення прадпрыемстваў «Беллегпрама» пакажуць у Александрыі 11 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 ліпеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
У Магілёўскай вобласці забаронена і прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 9 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі буйнейшых сродкаў масавай інфармацыі.
Мерапрыемства праходзіць у Палацы Незалежнасці.
Фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» адбудуцца 10–11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці падчас афіцыйнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Зінкевіч.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
"Вам уласцівы ўсе якасці, якія павінны быць у сапраўднага педагога: творчы пачатак, дабрата і ўвага да вучняў, чуласць і жаданне дзяліцца сваімі ведамі і душэўнай цеплынёй", - гаворыцца ў віншаванні.
Сумленна і прыстойна адпрацаваць, зладжана і арганізавана правесці ўборачную кампанію, максімальна улічваючы парадынавукоўцаў і практыкаў.Такія задачы паставіў сёння перад кіраўнікамі раёнаў, прадпрыемстваў перапрацоўкі і аграрыямі Магілёўшчыны старшыня аблвыканкама Леанід Заяц падчас нарады, прысвечанай маючаму адбыцца жніву.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўшчыны фінансава падтрымаюць будаўніцтва новага радыялагічнага корпуса абласнога анкадыспансера. Такое рашэнне было прынята сёння на рэгіянальнай нарадзе з удзелам старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца.
У Магілёве і Магілёўскім раёне па-ранейшаму нельга купацца. Спецыялісты санітарнай службы адзначаюць ўстойлівую нездавальняльнуюякасць вады на рацэ Днепр ў вёсцы Палыкавічы, – расказала ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Воранава. Вада не адпавядае нормам таксама і ў возеры вёсцы Вільчыцы.
Да гэтага часу застаецца нездавальняльнай якасць вады ў месцах масавага адпачынку ў Магілёве, а менавіта на Грабянёўскім і Пячэрскім азёрах і ў раёне гарадскога пляжа на рацэ Днепр.
У Магілёве адбудзецца гарадскі турнір па пляжным валейболе «Гарачая пара: мяч над сеткай». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім камітэце ГА «БРСМ».
Гульні стартуюць 17 ліпеня ў 17.00, а 18 ліпеня адбудзецца фінал.
Як паведамілі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на валейбольных пляцоўках зоны адпачынку Святога возера (вул. Сіманава).
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» стала сям’я Паўла і Алы Скотнікавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Яны прадставяць Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ, які адбудзецца на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). У тройцы лідараў конкурсу – сям’я Сазонавых (Круглянскі раён) і Кірэйкавых (Магілёўскі раён).
Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка правядзе прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме 10 ліпеня.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган правядзе прыём у Бялыніцкім райвыканкаме 31 ліпеня.
Пілоты і парашутысты Магілёўскага аэраклуба рыхтуюцца да паказальных выступленняў на фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Дэманстрацыйныя палёты – адна з самых відовішчных падзей купальскага свята. Паказаць найвышэйшы пілатаж у небе над Александрыяй –задача для сапраўдных прафесіяналаў.
Талончыкі новага ўзору сталі прадаваць у грамадскім транспарце Магілёва. Як паведамілі ў адміністрацыі філіяла аўтапарк №1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс», у продаж яны паступілі ў першыя дні ліпеня.
Цяпер квіток на адну паездку ў аўтобусе –з інфармацыяй на беларускай мове. Талончыкі адрозніваюцца яшчэ і тым, што маюць акуратны выгляд – адрываюцца па перфараванай паласе.
На навучанні замежных студэнтаў у 2019 годзе МДУ імя А. А. Куляшова зарабіў $1 млн 60 тыс.
У 2019/2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля паўсотні студэнтаў і слухачоў з дзясятка краін: Туркменістана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Узбекістана, Расіі, Украіны, Камеруна, Тога і Конга.
Переводчик