RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 4, 2019

«Прамую лінію» правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня.

З 11.00 да 13.00 па нумары тэлефона (8 0222) 25 22 51 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Разбірацца давялося ў самых розных праблемах. Напрыклад, у канфлікце інтарэсаў.

Магілёўская дэлегацыя прыняла ўдзел у святкаванні Дня пісьменства ў Слоніме

Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняла дэлегацыя нашага рэгіёна на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Казекам. У яе склад увайшлі вядомыя магілёўскія аўтары: Уладзімір Ясеў, Алёна Беланожка, Жанна Усцінава, Алена Кісель.

Чатыры каманды юных футбалістаў прадстаўляюць Магілёўскую вобласць на фінальным этапе «Скуранога мяча»

Чатыры каманды юных футбалістаўпрадстаўляюць Магілёўскую вобласць на фінальным этапе «Скуранога мяча». Так, дружына FС «YurGen» з Клімавіцкага раёна змагаецца ва ўзроставай катэгорыі хлопчыкаў 2009–2010 г.н. (група «Б»). У сярэдняй катэгорыі (2007–2008 г. н., група «Б») гонар нашага рэгіёна абараняе «Тарпеда» з Магілёва. Сярод юнакоў 2005–2006 г. н.

Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года

Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Кісель.

Работнікі «Магілёўаўтадара» і «Магілёўзеленбуда» ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»

Дзяржаўных узнагарод ўдастоены работнікі розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў праектаванні сацыяльна значных аб’ектаў, развіцці прамысловасці, транспартнай і дарожнай галін.