RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 3, 2019

Старшынёй абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў абраны Валерый Берастаў

Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання стаў Валерый Берастаў. Члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за дасведчанага кіраўніка выбарчых кампаній, вылучанага ад грамадзян шляхам падачы заяў.

Больш за 60 % членаў акруговых выбаркамаў Магілёўскай вобласці складаюць прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў

У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7 % ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Больш за 13 тыс. чалавек наведала Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве

Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве наведала ўжо больш за 13 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Восенню Крычаў стане пляцоўкай для міжнароднага пленэру «Сожская палітра»

Міжнародны пленэр «Сожская палітра» пройдзе ў Крычаве з 24 па 28 верасня. Прымяркуюць яго да Дня горада, паведамілі ў дзіцячай школе мастацтваў раённага цэнтра.

Удзельнікамі пленэру стануць мастакі з Беларусі і Расіі. На новыя творы майстроў пэндзля натхніць Замкавая гара і іншыя мясцовыя славутасці, а яшчэ яркія фарбы восені.

Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня

Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня. З 11.00 да 15.00 на плошчы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК.

Пераможцам Алімпійскага ўрока стала каманда беларускай біятланісткі Дзінары Алімбекавай

Пераможцам Алімпійскага ўрока «Веданне – сіла!», які прайшоў у НАК Беларусі, стала каманда «Майстры» беларускай алімпійскай чэмпіёнкі-2018 па біятлоне Дзінары Алімбекавай, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.