RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 2020

24 Жнівень

Выстава мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі

Экспазіцыя «Вяртанне» мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца 26 жніўня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У выставачнай зале будзе прадстаўлена каля трыццаці новых работ аўтара.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Бабруйскім раёне 29 жніўня правядуць «Конны фэст», прысвечаны Году малой радзімы

У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.

Пракурор Магілёўскай вобласці заклікаў грамадзян не парушаць закон. Відэа

Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк звярнуўся да жыхароў рэгіёна. Ён папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікаў праявіць разважлівасць і не парушаць грамадскі парадак.

Рэспубліканская акцыя «Увага – дзеці!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня

У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Сямейнае трыа з Касцюковіцкага раёна аб’яднала таленты ў «Радні» і на святах вёсак выступае як цвік праграмы

Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня».

Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.

Рэгістрацыя геаграфічных указанняў падыме імідж рэгіянальных брэндаў

29 жніўня гэтага года ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях».

СААЗ і ЮНІСЕФ рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць маскі ў сувязі з пандэміяй

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) і дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) рэкамендавалі дзецям з 12 гадоў насіць ахоўныя маскі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным на сайце СААЗ, паведамляе ТАСС.

21 Жнівень

Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы па Магілёўскай вобласці складае 4,5 тыс. чалавек

Гадавое заданне па працаўладкаванні на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў па вобласці складае 4,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Якаўлева.

Фестываль народных промыслаў і рамёстваў збярэ ў Краснаполлі майстроў Магілёўскай вобласці

У гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці 22 жніўня пройдзе рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык». Пра гэта паведаміла дырэктар Краснапольскага раённага Дома рамёстваў Валянціна Маскалькова.

У Магілёве і Бабруйску пройдуць аўтапрабегі «За Беларусь!»

В Могилеве и Бобруйске сегодня пройдут автопробеги «За Беларусь!». К участию приглашаются все неравнодушные автомобилисты.

 

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе сэлфі з беларускім сцягам

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў агульнарэспубліканскім флэшмобе з беларускай сімволікай.

Падлучыцца да руху лёгка: трэба зрабіць сэлфі са сцягам Сінявокай і размясціць здымак у сацсетках з хэштэгам # МОЙ_СЦЯГ!!!.

Каля двух дзясяткаў мабільных брыгад у Магілёўскай вобласці аказваюць тэхдапамогу механізатарам прама ў палях

Хуткая для камбайнаў

Мабільныя рамонтныя брыгады аказваюць тэхнічную дапамогу механізатарам прама ў палях

Дваццаць пяць тысяч дзяцей адпачыла ў лагерах Магілёўскай вобласці

Загарадныя лагеры Магілёўскай вобласці гэтым летам былі загружаныя на 85%. У іх адпачыла больш за 10 тысяч дзяцей.

Сёлета ў сувязі з прафілактыкай распаўсюджвання інфекцый колькасць змен у лагерах скарацілі: для дзяцей арганізавалі максімум па 3 заезды. Усе 16 загарадных лагераў функцыянавалі.

Папаўненне ў чыгуначным парку Магілёва

Магілёў і Мінск звяжа новы шасцівагонны дызель-цягнік. Ён адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі і камфорту пасажыраў і ў агульным мае звыш 300 месцаў, у тым ліку першага класа. Прадугледжаны вай-фай, медыя і сістэма кандыцыявання. Зараз ідзе працэс узгаднення з пасажырамі часу адпраўлення новага хуткаснага цягніка.

20 Жнівень

Магілёўскі «Тэхналіт» заняўся вытворчасцю драўнянага вугалю

Магілёўскі «Тэхналіт» распрацаваў новую тэхналогію вытворчасці драўнянага вугалю. Інавацыйнае прадпрыемства будуюць у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна на месцы былога вайсковага аэрадрома.

Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года

Завадская Слабада – вельмі ўтульны аграгарадок, што знаходіцца ва ўкромным закутку Магілёўскага раёна. Кожная вуліца, кожны будынак сведчаць аб тым, што пра іх клапоціцца гаспадарчая рука.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»

Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць гледачу прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна» па аднайменнай п’есе расійскага і беларускага драматурга тэатра і кіно, рэжысёра Андрэя Іванова. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Прадстаўнікі Магілёўшчыны выйгралі 8 залатых медалёў на першынстве Беларусі па вольнай, жаночай і грэка-рымскай барацьбе

У Мінску адбылося першынство Беларусі па барацьбе вольнай і грэка-рымскай.