RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - Снежань 10, 2021

Юрый Сянько: у Магілёўскай вобласці вялікі патэнцыял у нарошчванні экспарту ў Кітай

Анлайн-сустрэча дзелавых колаў Магілёўскай вобласці і г. Цяньцзінь (КНР) адбылася сёння пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сянько, прадстаўнікоў Упраўлення замежных спраў муніцыпальнага народнага ўрада г. Цяньцзінь і Магаблвыканкама.

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС падтрымалі акцыю «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» (відэа)

Тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» адбудзецца ў прамым эфіры тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» 17 снежня. Дабрачынны разліковы рахунак «Беларускага дзіцячага фонду» ўжо адкрыты.

Штогод тэлерадыёкампанія «Магілёў» разам з абласным аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду дапамагаюць цяжка хворым дзецям і ўстановам, дзе яны выхоўваюцца.

Творчасць і выкананне жаданняў на акцыі «Нашы дзеці» (відэа)

Творчым інклюзіўным мерапрыемствам пачалі пераднавагоднія сустрэчы з дабрачынцамі і валанцёрамі ў Магілёўскім абласным цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Падчас акцыі «Нашы дзеці» выхаванцы цэнтра прадстаўлялі творчыя нумары, рабілі цацкі на ёлку, загадвалі жаданні і, вядома, атрымлівалі падарункі.

Прадпрымальнік года працуе ў Краснаполлі (відэа)

Ірына Камедзіна з Краснаполля стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Яе прыватнае прадпрыемства адзначана ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

Павел Савельеў: сучасныя медыя трэба ствараць талакой

Галоўны рэдактар «Вестника Могилева» Павел Савельеў расказаў пра тое, як рэдакцыя рэгіянальнага СМІ можа выступаць інфармацыйным партнёрам прасоўвання грамадзянскіх ініцыятыў.

Леанід Мартынюк: рэзерв кадраў закладзе аснову для фарміравання будучай вертыкалі ўлады

Перспектыўны рэзерв кадраў закладвае аснову для фарміравання будучай вертыкалі ўлады. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас нарады па кадравай палітыцы ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі для гараджан праграму навагодніх мерапрыемстваў

Магілёўскія бібліятэкі падрыхтавалі праграму навагодніх мерапрыемстваў, якія пройдуць з 13 снежня па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.