Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава сталі лаўрэатамі і дыпламантамі XXI Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў на прыз Вольгі Сасноўскай. Гэта прэстыжнае двухтуравае творчае спаборніцтва ў галіне акадэмічнага вакалу, у якім прымаюць удзел канкурсанты ад 9 да 21 года.