«Вясёлкавы Рай» - так называюць свой раён жыхары Асіповіч. Творчыя калектывы Асіповіцкай зямлі прыехалі ў Магілёў, каб прадставіць сваю малую радзіму праз песні, танцы, фотавыставу і іншыя творчыя знаходкі на фестывалі «Беларусь родная, музычная, народная».