Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь традыцыйна пачаліся на Магілёўшчыне з мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Тут прайшоў тэатралізаваны мітынг, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.