RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 26, 2024

«Тактыка - прыбраць з поля тое, што хутчэй за ўсё можна страціць». Анатоль Ліневіч аб задачах на ўборачнай

Перад кіраўнікамі гаспадарак стаіць тактычная задача - прыбраць тое, што хутчэй за ўсё можна страціць. Такую думку журналістам агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у час рабочага візіту ў Шклоўскі раён.

Сяргей Савіцкі: на працягу двух дзён аграрыі Магілёўскай вобласці прыбяруць пашкоджаныя стыхіяй пасевы

У Магілёўскай вобласці на працягу двух дзён аграрыі поўнасцю прыбяруць з палёў пашкоджаныя стыхіяй пасевы. Аб гэтым журналістам расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.

Аграрыі Шклоўскага раёна плануюць завяршыць уборку збожжавых у бліжэйшыя два тыдні

Аграрыі Шклоўскага раёна плануюць завяршыць уборку збожжавых у бліжэйшыя два тыдні. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Кісялёў.

Пракуратура Магілёўскай вобласці: у рэгіёне за першае паўгоддзе скарацілася колькасць злачынстваў

За 6 месяцаў 2024 года ў Магілёўскай вобласці скарацілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў. Такая інфармацыя агучана на паседжанні калегіі пад старшынствам пракурора вобласці Валерыя Куліковіча, дзе падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе гэтага года.

Студэнтка МДУ ім. А.А. Куляшова: праца важатай улетку — ідэальны варыянт, каб атрымаць першы досвед і зарабіць грошы

Улетку ў студэнтаў ёсць магчымасць не толькі адпачыць, але і правесці час з карысцю. Напрыклад, папрацаваць у складзе студэнцкага атрада, дзе можна атрымаць першыя грошы, палепшыць навыкі камунікацыі, знайсці сяброў і нават асвоіць новую прафесію. Сёлета заяўкі на працу ў студатрадах розных профіляў падалі больш за 40 тысяч чалавек.

Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка - 2024» запрашае ў Быхаўскі раён. Будзе клёва!

Трынаццаты раз на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці з 26 па 28 ліпеня праходзіць музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка».

Аграрыі Магілёўшчыны намалацілі 338,1 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 26 ліпеня ўбрана 131 468 га, намалочана 338 125 тон пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У Магілёўскай вобласці жніво ідзе з папраўкай на палегліцу пасля стыхіі

Ад урагану на Магілёўшчыне пацярпела каля 15 тысяч гектараў зерневых. Пры агульнай плошчы амаль 340 тысяч гектараў лічба параўнальна невялікая, але прыбраць ураджай без страт - аксіёма для любога гаспадара. Калі жніво ў разгары, а тэрміны розных палявых работ сёлета супалі, аграрыям даводзіцца прымяняць перазагрузку ў рэжыме «тут і цяпер» з улікам рэсурсаў, прыбытковасці і надвор'я.