На сённяшні дзень аграрыі Магілёўскага раёна ўжо ўбралі каля 30 працэнтаў ураджаю ад запланаваных плошчаў. Пра гэта расказаў намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» працуе над стварэннем новых відаў тэхнікі. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Корсак па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці.
У Магілёўскай вобласці ад стыхіі палегла 15,5 тысячы гектараў зерневых культур. Больш за ўсё пацярпелі пасевы ў Горацкім, Кіраўскім, Магілёўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім і Чавускім раёнах.
Дурніца садовая - перспектыўная культура. Ёй на Магілёўшчыне займаюцца лясныя гаспадаркі, фермеры, а таксама вяскоўцы і дачнікі на сваіх участках. Гэтыя сінія аксамітныя плады называюць ягадамі 21 стагоддзя, суперфудам і нават ягадай маладосці — з-за высокага ўтрымання розных карысных рэчываў. Таму нездарма фермерская гаспадарка з Асіповіцкага раёна пашырае сёлета свае плантацыі.
У першым паўгоддзі гэтага года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 тыс. 279 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 152,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці.