Дажджы ўжо некалькі дзён абыходзяць Магілёўскую вобласць бокам. Сонечнае надвор'е і вецер далі палям папрасыхаць, і зараз аграрыі выкарыстоўваюць кожную хвіліну ў барацьбе за ўраджай - працуюць практычна без перапынку самі, а таксама прыцягваюць дадатковыя рэсурсы. Істотную дапамогу сялу аказваюць Магілёў і Бабруйск. Напрыклад, абласны цэнтр вылучыў у гэтую гарачую пару больш за 60 адзінак тэхнікі разам з людзьмі - работнікамі вядучых прадпрыемстваў, якія зараз убіраюць сена і салому, адвозяць збожжа з палёў, сядзяць за штурваламі камбайнаў.