RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 2, 2024

За блін-догам, бульбай-гармонікам і кесадыляй — ​​на «Купалле» ў Александрыю

Да рэспубліканскага свята «Купалле», якое пройдзе 6 ліпеня ў Александрыі ў 15-ы раз, рыхтуюцца не толькі артысты і рамеснікі, але і повары. Цяпер яны прадумваюць меню, якое ўключае каронныя стравы і навінкі.

Пасля рэканструкцыі адкрыўся трохпавярховы лячэбны корпус Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, у Чэрыкаве пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся трохпавярховы корпус цэнтральнай раённай бальніцы.

«Тут вашыя прадзеды змагаліся плячом да пляча». «Цягнік Памяці» сустрэлі ў Магілёве

У гэтым годзе маштабны патрыятычны культурна-адукацыйны праект аб'яднаў 200 школьнікаў з краін СНД. За іх плячыма - тысячы кіламетраў. Дзеці ўжо пабывалі ў Брэсце, Гродне, Полацку, Санкт-Пецярбургу, Петразаводску, Архангельску, Волагдзе, Валгаградзе, Маскве і Маскоўскай вобласці. Сёння яны прыехалі ў горад на Дняпры.

Мітынг, канцэрты, выставы і майстар-класы: як Магілёў адсвяткуе Дзень Незалежнасці

Спартыўныя святы, флэшмобы, мітынг і канцэрты - у Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як абласны цэнтр адсвяткуе 

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 6 ліпеня у Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.

Свята першага снапа. На Бабруйшчыне афіцыйна дадзены старт уборачнай кампаніі

Раённае свята «Зажынкі» прайшло на полі ААТ «Неўскі-Агра».

Як працуецца каля мора, чаму кліча чыгунка і чым прываблівае сучасную моладзь легендарная камсамольская будоўля 70-80-х БАМ - распавялі ўдзельнікі студэнцкіх атрадаў Магілёўшчыны

У працоўным семестры 2024 года студатрадаўскім рухам плануецца ахапіць 6,2 тыс. чалавек. Пра гэта распавёў другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Алег Бойка. Па стане на 25 чэрвеня ў рэгіёне занята 1520 чалавек, працаўладкаваных у складзе 140 студэнцкіх атрадаў.

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да другога ўкосу траў

Самы хуткі тэмп узяў Горацкі раён. У лідэрах тут - механізатар КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельнікава» Міхаіл Купалаў. Ён быў лепшым на ўкосе траў у мінулым годзе, мае намер узначаліць гонку і ў гэтым сезоне.