Сёння, 10 студзеня, у Магілёўскім раёне ў аграгарадку Вейна адзінаццаты раз праходзіць фестываль работнікаў устаноў адукацыі «Калядная зорка», мэта якога — выяўленне і падтрымка адораных, таленавітых педагогаў і іх сем'яў на аснове духоўных каштоўнасцей, гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Арганізатары мерапрыемства - райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама.