RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

23 Май 2019

Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Peace and unity» 27 мая наведаюць Бабруйск

Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.  

Старшакласнікі Магілёва прымуць удзел у аглядзе строю і песні

Агляд строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 27 мая ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Свае ўменні і навыкі ў конкурсе прадэманструюць старшакласнікі Магілёва.

Конкурс на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі праводзіць Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Новы пералік адпускаемых без рэцэпта лякарстваў зацверджаны ў Беларусі

У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.

Саўмін зацвердзіў меры па рэалізацыі Дырэктывы аб развіцці вёскі

Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў будуць парковачныя месцы для інвалідаў

Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Паштовая прадукцыя да II Еўрапейскіх гульняў выпушчана ў Беларусі

Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».

22 Май

Адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл па парашутным спорце прымае Бабруйск

Адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл па парашутным спорце праходзіць у Бабруйску, паведамляецца на сайце Міністэрства абароны.

Напярэданні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаны аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаныя аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб.

З 7 чэрвеня па 7 ліпеня інфармацыю аб парадку перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза можна даведацца па нумарах тэлефонаў:

Вялікі гарадскі пікнік правядуць ў Магілёве 29 чэрвеня

Вялікі гарадскі пікнік правядуць ў Магілёве 29 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Месцам правядзення пятага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 19.00 адпачываючым прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.

Бясплатны семінар для не занятых у эканоміцы грамадзян арганізуюць у Магілёве

Бясплатны семінар па актуальных пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, арганізуюць 28 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва, які выступае арганізатарам мерапрыемства.

Сход абласнога бацькоўскага актыву «За бяспечнае лета!» адбудзецца ў Магілёве

Сход абласнога бацькоўскага актыву «За бяспечнае лета!» адбудзецца сёння ў Магілёве на базе гімназіі №3. У мерапрыемстве, якое традыцыйна пройдзе ў форме палілога, прымуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, УУС, МНС, АСВОДа, пракуратуры, бацькоўскай грамадскасці рэгіёна, псіхолагі і настаўнікі.

Астанкі байцоў Чырвонай Арміі падняты ў Слаўгарадскім раёне

Завяршыўся першы дзень працы экспедыцыі пошукавага клуба «Віккру» і 52-га АСПБ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Слаўгарадскім раёне. Палявыя пошукавыя работы праводзіліся на месцах баёў у ліпені 1941 года частак і злучэнняў 20-га, 28-га стралковых і 25-га механізаванага карпусоў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Гіжэнскага і Васькавіцкага сельскіх саветаў.

БРСМ запрашае жыхароў Магілёўскай вобласці паўдзельнічаць у стварэнні кнігі пра гісторыю студатрадаўскага руху

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі разам з Міністэрствам адукацыі плануе выпусціць унікальнае для нашай краіны выданне – друкаваны летапіс студатрадаўскага руху ад пачатку яго зараджэння і да нашага часу. Гэтая вялікая і займальная гісторыя пачынаецца яшчэ ў далёкім 1963 годзе...

«Беларусь 4 “Магілёў”» пакажа сустрэчу агню II Еўрапейскіх гульняў у абласным цэнтры

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў нашу вобласць 30 мая. Да 4 чэрвеня «Полымя міру» пабывае ў Магілёве, Бабруйску, Горках, Шклове, Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах.

У Шклоўскім раёне мясцовы жыхар устанавіў памятны знак «У памяць пра зніклых без вестак жыхароў вёскі Загор’е»

У Шклоўскім раёне мясцовы жыхар устанавіў памятны знак «У памяць пра зніклых без вестак жыхароў вёскі Загор’е». Уладзімір Лабузноў такім чынам увекавечыў памяць землякоў, якія не вярнуліся з вайны.

Пілотны праект па энергаэфектыўнасці дамоў рэалізуюць у Магілёўскай вобласці

У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі.

21 Май

Беларусь з’яўляецца прыкладам добрых узаемаадносін розных рэлігій – пасол Ватыкана

Беларусь з’яўляецца прыкладам добрых узаемаадносін розных рэлігій. Такое меркаванне выказаў сёння падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.

Магілёўская вобласць і Аўстрыя маюць намер развіваць эканамічнае супрацоўніцтва

Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і Аўстрыяй было сёння ў цэнтры ўвагі на сустрэчы старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Беларусі Алаізіі Вергетэр.

Медалі ІІ Еўрапейскіх гульняў прадставілі ў Мірскім замку

Медали II Европейских игр представили в Мирском замке.