/ Як зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка
/ Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»
/ Крэдытныя прапановы для малога бізнесу
/ Рэкамендацыі па распрацоўцы бізнес-планаў
/ Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце
/ Невыкарыстоўваемыя аб'екты нерухомасці
/ Нарматыўныя прававыя акты, метадычныя рэкамендацыі, тлумачэнні па паляпшэнні бізнес-клімату
Нараўне з буйнымі прадпрыемствамі ў Магілёўскай вобласці развіваецца малы і сярэдні бізнес. Гэты перспектыўны сектар фарміруе 35,4% выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, 40% інвестыцый у асноўны капітал, 36,5% знешнегандлёвага абароту вобласці. А галоўнае–доля падатковых паступленняў у бюджэт вобласці ад суб’ектаў прадпрымальніцтва штогод расце. Малы і сярэдні бізнес Магілёўскай вобласці налічвае каля 8,7 тысячы юрыдычных асоб і 24,7 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. У малым і сярэднім бізнэсе працуе 122,7 тысячы чалавек, або 28,2% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэгіёна. У рэгіёне сфарміравана і развіваецца інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва: працуе 13 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і 5 інкубатараў малога прадпрымальніцтва, рэалізуюцца мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь». У 2016–2019 гадах на гэтыя мэты накіравана больш за 2,7 мільёна рублёў.
За студзень–май 2020 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br23,9 млн. Тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 100,8%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Асноўная доля паступленняў (51,9%) сфарміравана за кошт падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,4 млн. Паступленні па падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці склалі Br3,7 млн. (15,5%), па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб – Br3,7 млн. (15,5%), падатку на дабаўленую вартасць – Br2,9 млн. (12,1%), у тым ліку спаганяемым пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь – Br2 млн.
На 1 чэрвеня 2020 года на ўліку ў падатковых органах Магілёўскай вобласці знаходзілася 25 282 індывідуальных прадпрымальнікі. Колькасць ІП у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 1 176 чалавек.
Статьи:
21.12.2018 - 10:37
27.11.2018 - 15:09
Біржа дзелавых кантактаў у сферы інавацыйных распрацовак пройдзе 12 снежня ў Бабруйску
24.09.2018 - 15:24
28.06.2018 - 14:41
21.06.2018 - 08:59
13.06.2018 - 08:39
09.04.2018 - 10:20