Памятны знак у гонар Вялікай Перамогі ўрачыста адкрылі ў вайсковай часці 6713 у Магілёве. На граніце высечаныя імёны ветэранаў часці, якія прайшлі вайну. Сем удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу служылі ў мірны час у вайсковай часці 6713. Яны былі прыкладам патрыятызму, смеласці і доблесці, адзначылі на ўрачыстай цырымоніі.