RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага

Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч.

Лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці занялі першае агульнакаманднае месца на чэмпіянаце Беларусі

У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спартсмены Прыдняпроўскага краю паказалі годныя вынікі, вартыя самай пільнай увагі і высокай ацэнкі з боку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 лютага намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

«Магілёўзелянбуд» рыхтуе да 8 Сакавіка больш за 20 тыс. кветак

Больш за 20 тыс. кветак рыхтуе «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.

Начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігару Шчарбачэню прысвоена званне генерал-маёра

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 64 ад 21.02.2020 аб прысваенні чарговага спецыяльнага звання генерал-маёра міліцыі начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігару Шчарбачэню. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Камітэт дзяржкантролю правядзе 25 лютага прамую тэлефонную лінію на тэму налічэння зарплаты ў бюджэтнай сферы

Камітэт дзяржаўнага кантролю правядзе 25 лютага прамую тэлефонную лінію на тэму налічэння заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый пасля ўвядзення новых умоў аплаты працы.

У Магілёўскай вобласці праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя «Разам супраць наркотыкаў»

У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 2 сакавіка праходзіць рэгіянальная міжведамасная прафілактычная акцыя «Разам супраць наркотыкаў». Пра гэта распавёў галоўны ўрач УАЗ «Магілёўскі абласны наркалагічны дыспансер», галоўны пазаштатны нарколаг галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Фаставец.

«Бабруйскаграмаш» сёлета пачне выпускаць тэхніку для прэсавання лубяных культур

Тэхніку для прэсавання лубяных культур пачнуць выпускаць у ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» у гэтым годзе. Пра гэта расказала генеральны дырэктар холдынга Надзея Лазарэвіч.