Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем.
ХІ адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе ў Магілёве з 25 па 29 лютага. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў.
Забаўляльны шматфункцыянальны цэнтр з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі плануюць пабудаваць на месцы парку атракцыёнаў у Магілёве, – паведаміў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама – галоўны архітэктар горада Уладзімір Скачак.
Насельніцтва Беларусі складае крыху больш за 9,4 млн чалавек. Такія першыя даныя праведзенага ў мінулым годзе перапісу агучыла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
Турэцкія кампаніі ўпэўнена пашыраюць вытворчасці ў горадзе на Дняпры. Пра гэта сведчаць дакументы, завераныя сёння ў час раённа-гарадскога форума «Магілёў – Амасья».
У Беларуска-Расійскім універсітэце 20 лютага стартаваў традыцыйны VI Магілёўскі фестываль навукі. Адным з відовішчных мерапрыемстваў форума з’яўляецца выстава-дэманстрацыя «Навука ўчора і сёння», на якой прадстаўлены распрацоўкі і вынаходкі маладых навукоўцаў.
Рух у тэставым рэжыме маршрутнага таксі № 2Т будзе арганізаваны з 1 па 31 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама.
У Магілёве 21 лютага ў сувязі са святкаваннем Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 8.00 да заканчэння ўрачыстых мерапрыемстваў перакрыюць рух па вуліцы Першамайскай ад вуліцы Болдзіна да плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.