RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 лютага кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 лютага кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Эксклюзіўны від вагонаў рыхтуюцца выпусціць у Магілёве

«Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» ужо вясной выпусціць новы від прадукцыі –платформы для перавозкі кантэйнераў. Аналагаў такім вагонам няма на ўсёй постсавецкай прасторы.

Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай адкрыецца 19 лютага ў Магілёве

Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Бясплатную бізнэс-школу «Я сама» правялі ў Магілёве

Як абудзіць крэатыўнасць, пазбегнуць памылак і стаць больш упэўненай ў сабе, расказалі жанчынам у Магілёве падчас трэнінгаў у бясплатнай бізнэс-школе «Я сама». Яе ўдзельніцамі стала каля 80 жанчын з Магілёва, Бабруйска, Мсціслава, Мінска, Гомеля.

Абноўленую дарогу Магілёў–Чавусы адкрыюць восенню

Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.

Ванэса Каладзінская заваявала золата на ЧЕ па жаночай барацьбе ў Рыме

Ванэса Каладзінская (вагавая катэгорыя 53 кг) заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў італьянскім Рыме.

У фінальным паядынку беларуска аказалася мацнейшай за спартсменку з Нідэрландаў Есіка Бласка. На трэцяй пазіцыі выніковага пратакола размясціліся расіянка Стальвіра Аршуш і немка Аніка Вендле.

Аўтарытэт выдання фарміруе якасць інфармацыі – Аляксандр Карлюкевіч

Аўтарытэт выдання фарміруе якасць прапанаванай чытачам інфармацыі. На гэта звярнуў увагу ў гутарцы з журналістамі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, які прымаў удзел у выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.