RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей

У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей. Пра гэта паведаміла, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.

У 2019 годзе на рамонт і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў у Магілёўскай вобласці выдаткавалі больш за Br720 тыс.

У Магілёўскай вобласці знаходзіцца 1641 воінскае пахаванне і 660 памятных знакаў, якія ўвекавечваюць памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. На іх рамонт і добраўпарадкаванне у 2019 годзе выдаткавалі больш за Br720 тыс.

За 2019 год у Магілёўскай вобласці правялі больш за 44 тыс. сустрэч з насельніцтвам у розных фарматах

Вывучэнне меркавання насельніцтва, выяўленне і аператыўнае інфармаванне органаў улады аб наяўнасці праблемных пытанняў на месцах – адзін з галоўных кірункаў ідэалагічнай працы. На гэта звярнула ўвагу, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры»

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

Важна чуць і бачыць праблемы жыхароў беларускай глыбінкі –Андрэй Кунцэвіч

Важна чуць і бачыць праблемы жыхароў беларускай глыбінкі – такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас выязнога прыёму ў Быхаве.

Пра здароўе, транспарт і сацыяльныя паслугі – Андрэй Кунцэвіч сустрэўся з жыхарамі вёскі Косічы

Пытанні аховы здароўя, транспартных зносін і даступнасць сацыяльных паслуг абмеркаваў на сустрэчы з жыхарамі вёскі Косічы Быхаўскага раёна намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч.

Першы праект з праграмы мерапрыемстваў па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму рэалізаваны ў Касцюковічах

Першы праект з праграмы мерапрыемстваў па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму рэалізаваны ў Касцюковічах. Тут у новай кацельні з’явіўся электракацёл на 10 МВт. Пра гэта падчас пашыранай калегіі Мінэнерга распавёў міністр ведамства Віктар Каранкевіч.

Галоўная тэма АДІ ў лютым –«Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы яго развіцця»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны транспартнаму комплексу Рэспублікі Беларусь.