RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У Кіраўску на пажары загінула два чалавекі

Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«Вернем імёны герояў». Пра лётчыкаў, якія загінулі ў баі за Шклоў

26 чэрвеня 1944 года немцы адступалі перад імклівым надыходам савецкіх войскаў. Няўхільнай адплатай па ўсёй беларускай зямлі, змятаючы ворага, праходзіла аперацыя «Баграціён». Бясконцыя калоны войскаў і тэхнікі адступалі па ўсіх відах дарог.

Абноўлены дзіцячы сад адкрываецца ў Магілёўскім раёне

Падлогі з падагрэвам, уласная пральня і сучасны харчаблок – у аграгарадку Усход Магілёўскага раёна сёння адкрыюць абноўлены дзіцячы сад. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка

V Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка, паведамляецца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Бабруйскі завод ТДіА рыхтуецца адзначыць юбілей

Гэты год будзе асаблівым для Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў холдынгу МТЗ. У жніўні спаўняецца 75 гадоў Бабруйскай міжраённай майстэрні капітальнага рамонту. Менавіта яна стала базай для гэтага прадпрыемства.

Устаноўлены юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Адпаведны ўказ №51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Тыдзень занятасці насельніцтва стартаваў у Магілёве

У Магілёве стартаваў Тыдзень занятасці насельніцтва. На ім прадстаўлена каля 1,5 тысяч прапаноў ад прадпрыемстваў горада. Наведаць бясплатныя кансультацыі змогуць не толькі магілёўцы, але і жыхары вобласці. Кірмашы вакансій будуць працаваць штодзённа з 11.00 да 12.00 па вуліцы Касманаўтаў, д. 17.

Бабруйчанам пакажуць балет «Спячая прыгажуня»

Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».

Гастролі Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек пройдуць у Магілёве

Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі.