RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці філіяла ў Магілёве

Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці свайго філіяла ў Магілёве. Гэтую суму плануецца асвоіць на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя С.М.Кірава ў найбліжэйшыя тры гады, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
 

Выпуск 10.03.2023

Беларуская

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў правядзе 18 сакавіка прамую тэлефонную лінію

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 сакавіка старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык.

У Магілёве аб'явілі набор у IT-лабараторыю

У Магілёве аб'явілі набор у IT-лабараторыю. Навучанне для ахвочых асвоіць новую прафесію арганізуе Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з Беларуска-Расійскім універсітэтам. Аб гэтым паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.

У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 20 сакавіка пройдуць прамыя лініі

Прамая лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама будзе праводзіцца 20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў камітэце.

На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

Магілёўская моладзь актыўна цікавіцца партыяй «Белая Русь» (відэа)

Адна з важных задач будучай палітычнай партыі «Белая Русь» - раскрыць патэнцыял маладых людзей, каб у будучыні яны змаглі стаць паўнапраўнай элітай Беларусі. Такія дыялогавыя пляцоўкі праходзяць у навучальных установах Магілёўшчыны. Адна з іх, якая прайшла ў Магілёўскім медкаледжы, прысвечана тэме партыйнага будаўніцтва.

Дэпутат Аляксандр Сільвановіч правядзе 15 сакавіка асабісты прыём грамадзян

Асабісты прыём грамадзян на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» 15 сакавіка з 16.00 да 18.00 правядзе дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Сяргеевіч Сільвановіч (Пушкінская выбарчая акруга №46).

«Варвараўская свечка», трашчотка, валёнкі — што вышываюць на карце Беларусі магілёўскія майстрыхі

У абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi i культурна-асветнай работы майстрыхi з Магiлёўшчыны пры дапамозе рознакаляровых нiтак распавядаюць, чым багатая i знакамiтая iх малая радзiма. Напрыклад, Вольга Пабелусцiк з Круглянскага раёна, якая зрабiла першы шывок на карце вобласцi, з мулiнэ «малюе» трашчотку — цудоўны народны ўдарны музычны iнструмент.