Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся 16 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Экспазіцыя ў магілёўскім Музеі ўключае больш за 90 палотнаў. Цэнтральнае месца сярод іх займае канструкцыя «Фрагменты Вавілонскай вежы», якая ў вышыню дасягае 4,3 м.