Дзень моладзі і студэнцтва адзначаюць 27 чэрвеня ў Магілёве. Перад абласным лячэбна-дыягнастычным цэнтрам апоўдні стартавала маладзёжная творчая праграма. Тут праходзіць гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю «Артфест», літаратурнага конкурсу«Залатое пяро», рэгіянальнага этапу нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў», праграмы ВНУ «Студэнцтва». Сваім выступленнем парадавала заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская.