RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Андрэй Кунцэвіч: Дні беларускага пісьменства дапамагаюць захаваць сапраўдную Беларусь – з духмяным хлебам і шчырымі людзьмі

У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.

У Бялынічах адкрылі абноўлены раённы мастацкі музей

Абноўлены Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылі сёння падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

У Бялынічах урачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «З’яўленне іконы»

У Бялынічах падчас Дня беларускага пісьменства ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «З’яўленне іконы». Яна размясцілася каля царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай.

Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.

Алімпіяда па фінансавай граматнасці пройдзе ў Беларусі ў верасні–снежні

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні–снежні 2020 года, як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.