RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка ў Бабруйску дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вера Шырокая

Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая.

У Беларусі ўстаноўлены пералік дамоў для будаўніцтва ў 2020 годзе па льготных крэдытах

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

Казкі на падушках можна паслухаць у Чавусах

Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках».

Прадпрымальнікі Клічава бяруць ініцыятыву ў свае рукі

Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.

Капітальны рамонт пачнуць у сакавіку ў Магілёўскай паліклініцы № 5

Магілёўскую паліклініку № 5 пачнуць прыводзіць у парадак у сакавіку. Рамонт плануецца капітальны, і абнаўляцца будуць усё: ад знешняга выгляду ўваходнай групы і кабінетаў да дыягнастычнага абсталявання. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Галіна Старчанка.

У Магілёве распішуць сцены дамоў

Фасады нескольких домов на одной из центральных улиц города на Днепре будут расписаны в рамках арт-проекта «Могилев глазами гостей», который состоится в июне этого года. Конкурс эскизов уже объявлен.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

«Бабруйскаграмаш» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў ва Украіне

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў 2ПТС-6 ва Украіне. Тэрмін рэалізацыі праекта–першае паўгоддзе бягучага года, як паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.

У Бабруйску адкрылі ангіяграфічны комплекс

Якасць аказання медыцынскіх паслуг у Бабруйску штогод паляпшаецца за кошт увядзення ў эксплуатацыю новага абсталявання. У мінулым годзе адкрылі кабінеты камп’ютарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі і рэнтгенаўскай мамаграфіі.