RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон»

Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон». Паказ запланаваны на 12 верасня, паведамілі ва ўстанове культуры.

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 14 жніўня ў Кіраўску

Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» адбудзецца 14 жніўня на базе Кіраўскага УКП «Жылкамгас» (вул. Арлоўскага, д. 68). Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Кіраўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!».

У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўвесь жнівень будзе працаваць выстава «Вуліцы майго мястэчка»

У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўвесь жнівень будзе працаваць выстава «Вуліцы майго мястэчка». Ідэю арганізацыі такой экспазіцыі падалі самі глушчане, распавяла дырэктар установы культуры Наталля Акуліч. 

Гарачую лінію па пытаннях арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельгаспрадукцыі, грыбоў і ягад правядзе 29 жніўня КДК Магілёўскай вобласці

Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім ЧЕ ў Славакіі

Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбаркамаў на парламенцкіх выбарах пройдзе па 30 жніўня

Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Ордэнам Маці ўзнагароджана 6 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

БРСМ запрашае магіляўчан далучыцца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».