Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 8 жніўня ўбрана 236 921 га, намалочана 604 474 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,5 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У Магілёве працуе школьны кірмаш, на якім прадстаўлены шырокі асартымент тавараў для вучобы: больш за 150 мадэлей адзення дзелавога стылю, звыш 100 - рукзакоў і ранцаў, каля 80 - школьнага абутку, а таксама разнастайныя канцтавары.
Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Леанід Заяц правядзе 13 жніўня ў Асіповічах асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Цяпер галоўная задача не толькі ўстараніць наступствы непагадзі, але і атрымаць ад гэтага максімальны эканамічны эфект. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытанне ліквідацыі наступстваў бураломаў.
Памяць Георгія Каніскага ўшанавалі малебнам у Магілёве. Набажэнства з нагоды кананізацыі прайшло ля помніка свяціцелю з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, склікаецца пазачарговая шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Паседжанне пройдзе 12 жніўня ў 13.30 у Магілёўскім аблвыканкаме (каб.245).
Прамую тэлефонную лінію 10 жніўня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на 5 жніўня ўбралі 215 029 га, намалацілі 550 343 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,6 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.