RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Леанід Мартынюк правёў выязны прыём грамадзян у Круглым

Сёння памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – правёў выязны прыём грамадзян у Круглым. Большая частка пытанняў тычылася паляпшэння жыллёвых умоў, працаўладкавання, пенсійнага забеспячэння – з такімі праблемамі звярнуліся да Леаніда Мартынюка жыхары самога райцэнтра, вёсак Круглянскага раёна, Магілёва.

Мітынг-рэквіем адбудзецца 20 сакавіка на мемарыяльным комплексе памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці

Мітынг-рэквіем «Усенародны боль і памяць», прысвечаны памяці спаленых жыхароў вёскі Боркі Кіраўскага раёна, адбудзецца 20 сакавіка. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады вобласці, Магілёва і Бабруйска, раёнаў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, моладзь.

Біяметрычныя пашпарты ўводзяцца ў Беларусі з 1 верасня. Навошта іх атрымліваць і колькі яны будуць каштаваць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб біяметрычных дакументах». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна прывялі ў парадак мемарыял у памяць аб спаленых мірных жыхарах

Прадстаўнікі мясцовай улады, БРСМ, грамадскага аб’яднання «Белая Русь», вучні Вендаражскай сярэдняй школы, неабыякавыя вяскоўцы аддалі даніну памяці землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтай зямлі. Вось так, талакой, навялі парадак на месцы, дзе ў лютым 1943 года былі спалены іх землякі.

У Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава 18 сакавіка адкрыецца фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой»

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 18 сакавіка ў 12.00 адкрыецца фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Конную сядзібу ствараюць у Краснапольскім раёне (відэа)

Чарговы цікавы праект на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. У вёсцы Гарадзецкая Краснапольскага раёна ствараюць конную сядзібу.

Ініцыятыва належыць мясцоваму аграрыю Юрыю Зямцову і аднадумцам. Пакуль на ферме навучаюцца будучыя трэнеры па верхавой яздзе.

Бабруйчанка Вера Хвашчынская заваявала золата на чэмпіянаце Беларусі па шашках-646.03.

У Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў.