Калядны кадэцкі баль на адзін вечар ператварыў Магілёўскі Палац грамадзянскіх абрадаў у пляцоўку для танцаў. Шэсць пар выканалі паланэз, польку і, вядома ж, вальс. У свяце прынялі ўдзел выхаванцы кадэцкага вучылішча, удзельніцы студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст», а таксама выхаванкі эстраднай тэатра-студыі «Вясёлка» магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.