Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
За студзень–красавік гэтага года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Прыдняпроўскага краю заплацілі ў бюджэт Br166,9 млн., або 37,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Чарговы прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца ў Беларусі 28 мая. Любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю прафсаюзных юрыстаў па тэлефоне з 9.00 да 13.00 па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» у Магілёўскай вобласці пройдзе каля 40 мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.
Валанцёры атрада хуткага рэагавання Магілёўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа перадалі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы 45 літраў сродкаў дэзынфекцыі, 20 ахоўных касцюмаў, 100 ахоўных шчыткоў і 300 літраў пітной вады. Ваду для дзяцей і дактароў падала кампанія Coca-Cola. Затым прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і кампаніі Coca-Cola адправіліся з аналагічнай місіяй у Бабруйскую цэнтральную бальніцу і Бабруйскую станцыю хуткай медыцынскай дапамогі.
Два ўчасткі раней меліяраваных зямель агульнай плошчай каля 170 га будуць адноўленыя ў Бабруйскім раёне. Іх плануецца ўвесці ў севазварот ужо ў сёлетні летні сезон.
У Магілёўскай вобласці атэстаты атрымае каля 5,5 тыс. адзінаццацікласнікаў. Пра гэта расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Стартаваў традыцыйны рэспубліканскі дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.