RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Да 25 сакавіка сельгастэхніка да вясновых палявых работ павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці

У рамонтным цэху ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» кіпіць праца нават у суботу. Да пасяўной рукой падаць – тэхніка ў сельгаспрадпрыемствах патрэбна ў поўнай гатоўнасці і ў тэрмін. На зіму ў рамонт паступіла каля 80 энерганасычаных трактароў, з іх сваім ходам змаглі дабрацца толькі тры машыны. Зараз больш за палову ўжо на хаду, каля двух дзясяткаў у працы. Дырэктар «Задняпроўскага міжрайаграсэрвісу» Алег Грудаў тлумачыць, што дэбіторская запазычанасць кліентаў-сельгаспрадпрыемстваў, перабоі з пастаўкамі імпартных запчастак адбіліся на тэмпах рамонту.

У Магілёўскай вобласці з 15 па 18 сакавіка пройдуць электронныя кірмашы вакансій

У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій.

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў 16 сакавіка правядзе прыём грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў правядзе прыём грамадзян 16 сакавіка ў памяшканні Крычаўскага райвыканкама па адрасе г. Крычаў, вул. Савецкая, 51.

Форум актывістаў абласнога праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» прайшоў у Магілёве

Форум актывістаў абласнога праекта «#Мая_зямля_Прыдняпроўе» сабраў каля 400 дзяцей з усіх куткоў рэгіёна. Узнагароды сёння атрымала 36 устаноў адукацыі з 21 раёна вобласці, а таксама гарадоў Магілёва і Бабруйска, якія прынялі актыўны ўдзел у вывучэнні гісторыі роднага краю.

Фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2022» пройдзе ў Магілёве 12 і 13 сакавіка

Адкрыты абласны фестываль інтэлектуальных гульняў сярод школьнікаў «Кубак Дружбы – 2022» пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 12 і 13 сакавіка. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Спонсарскую дапамогу аказаў прафсаюз Магілёўскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя

Br2,5 тыс. спонсарскай дапамогі накіраваў прафсаюз Магілёўскай гарадской аўтабазе ўстаноў аховы здароўя.