RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Завод у Шклове асвойвае вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў

РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) асвойвае вытворчасць новага віду запатрабаванай на рынку прадукцыі – паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў, – паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».

РЭПАРТАЖ: кожны можа стаць чараўніком – у Бабруйску пачаўся дабрачынны навагодні марафон

У Бабруйску ёсць добрая традыцыя – напярэдадні Новага года рабіць падарункі тым дзецям, якія крыху больш за астатніх маюць патрэбу ў цудзе і добрым настроі.

Рэжым працы рэгістрацыйных і экзаменацыйных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці зменіцца ў навагоднія і калядныя святы

Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна звяртае ўвагу грамадзян на змяненне ў рэжыме працы рэгістрацыйных і экзаменацыйных падраздзяленняў у снежні 2020 года і студзені 2021 года: 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня – выхадныя дні.

Святлана Шутава: прыйшоў час, каб раённыя ўлады атрымалі больш паўнамоцтваў у вырашэнні многіх пытанняў

— Адна з прыярытэтных задач – развіццё малых тэрыторый. Калі гаварыць аб маёй выбарчай акрузе, то праблемы развіцця інфраструктуры востра стаяць у Клічаўскім і Глускім раёнах. Гэта і слабыя транспартныя зносіны, і адсутнасць у некаторых населеных пунктах мабільнай сувязі.

Ірына Курачкіна стала пераможцай асабістага КС па жаночай барацьбе ў Бялградзе

Ураджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна стала пераможцай асабістага КС па жаночай барацьбе ў Бялградзе (Сербія).

Стартаваў другі конкурс кластарных і сацыяльна значных ініцыятыў па праекце ПРААН

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» аб’яўляе другі конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў 12 пілотных раёнах Беларусі. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Надзея Сінельнік.

Новы снегагенератар з’явіцца на біятлонным комплексе ў Чавусах

Новы снегагенератар з’явіцца на біятлонным комплексе пры раённай СДЮШАР у Чавусах. Пра гэта расказаў дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Чавускага раёна Аляксандр Дарафееў.

Сістэма сацстандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня

Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2020 года № 720, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пачалося галасаванне за найлепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі»

Пачалося галасаванне за найлепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

Аляксандр Лукашэнка: мая пазіцыя застаецца нязменнай – давайце захаваем краіну

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы ў неабходнасці захаваць цэласнасць і суверэнітэт краіны. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас зносін з калектывам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.