RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жыццё анлайн магіляўчан ва ўмовах пандэміі

Пандэмія змяніла звыклы лад жыцця людзей. Рэжым самаізаляцыі зрабіў працу кур’ераў дастаўкі ежы самай запатрабаванай прафесіяй. Анлайн займаюцца спортам, ходзяць у музеі і нават святкуюць дні нараджэння.

Самаізаляцыя і іншыя абмежаванні: як гэта працуе ў Магілёўскай вобласці

Своечасовае выяўленне і самаізаляцыі так званых кантактаў 1-га ўзроўню – адзін з найважнейшых крокаў стрымлівання распаўсюджвання віруса. І тут многае залежыць ад грамадзянскай свядомасці.

Дадатковыя перапынкі і апрацоўка памяшканняў: як у цяперашніх умовах пякуць хлеб у Магілёве

Штодзённае вымярэнне тэмпературы – сёння адзін з абавязковых складнікаў працы многіх прадпрыемстваў. А яшчэ апрацоўка рук антысептыкам, выкарыстанне маскі, бяспечная працоўная дыстанцыя, дэзынфекцыя вытворчых памяшканняў.

Ігар Марзалюк – пра дыстанцыйную працу і дапамогу медыкам

Каранавірус прымусіў многіх з нас перагледзець сістэму каштоўнасцяў. Мы сталі больш думаць аб навакольных і шанаваць тых, хто стаіць на варце нашага здароўя. Сёння мы адмаўляемся ад звыклага ладу жыцця, таму што разумеем: ад правільных паводзінаў залежаць здароўе і жыццё нашых блізкіх.

У I квартале 2020 года ў Бабруйску выяўлена 12 нелегальных таксістаў

У I квартале 2020 года ў горадзе на Бярэзіне выяўлена 12 нелегальных таксістаў. Парушэнні зафіксавалі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па г. Бабруйску падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. 

«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі

«Белтэлекам» прадаставіць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны 7–11 мая бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі.

Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам вырастуць з 1 мая

У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.