У МДУ імя А. А. Куляшова 12 лютага адбылася IX пазачарговая канферэнцыя Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру». Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі працы абласнога аддзялення і раённых арганізацый за мінулы год. Таксама прагаварылі некаторыя пытанні па ўдасканаленні далейшай дзейнасці. Падчас мерапрыемства адбылося пераабранне старшыні праўлення абласнога аддзялення. Пасаду кіраўніка ўзначаліў Андрэй Нікіцін. Да гэтага дня пост займала Валянціна Мельнікава.
Больш за Br240 тыс падаткаў недаплаціла ў бюджэт магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца вытворчасцю і ўстаноўкай вокнаў і рамонтна-будаўнічымі работамі.
Стаўка рэфінансавання з 19 лютага зніжаецца з 9% да 8,75% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт –з 10% да 9,75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт – з 8% да 7, 75% гадавых. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага банка.
Марлевыя павязкі пачалі вырабляць на швейным прадпрыемстве ААТ «Славянка» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі.
За 2019 год у Магілёўскай вобласці выяўлены 203 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (2018-ы –210). Паказчык захворвання складае 19,3 на 100 тыс. насельніцтва і застаецца на ўзроўні мінулага года, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Бабруйску будуць два дні святкаваць Масленіцу. Народнае свята пройдзе 29 лютага і 1 сакавіка ў гарадскім парку культуры і адпачынку, паведамілі ў аддзеле культуры Бабруйскага гарвыканкама.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 15 лютага правядзе прамую тэлефонную лінію.
Магілёўская вобласць адзначае 31-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Стартам святкавання памятнай даты стала дваццаць другая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якую 7 лютага прыняў Круглянскі раён.
Чатыры кірмашы вакансій пройдуць у Магілёве з 17 па 21 лютага. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.