Члены Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прынялі ўдзел у XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Падчас мерапрыемства пісьменніца, рэжысёр, драматург Алёна Беланожка прыняла ўдзел у гутарцы за круглым сталом «Кніга і слова. Погляд у будучыню», арганізатарам якога выступіў Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы.