На верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы ў Магілёўскі гарадскі парк Падміколле вядзецца апошняя падрыхтоўка да ўсталявання помніка Георгію Каніскаму. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (субота) а 12 гадзін – у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага.
На раніцу панядзелка ў Магілёўскай вобласці ўбралі дзесяць працэнтаў збожжавых – тэмпы жніва стрымліваюць дажджы. Але для механізатараў гэта не падстава расслабляцца: ва ўмовах кароткага часу трэба якасна не толькі сабраць гэты ўраджай, але і падрыхтаваць аснову для наступнага.
Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў – задача для міжраённых медыцынскіх цэнтраў Магілёўшчыны. Прыклад – кардыяцэнтр абласной клінічнай бальніцы.
Больш за 100 хлопцаў і дзяўчат сабраў у Магілёве абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». На некалькі гадзін Пячэрскі лесапарк ператварыўся ў свята музыкі, творчасці і спорту.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 жніўня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Рыцарскія турніры і свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2022» пройдуць 6 жніўня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама.
Учора адбылося закрыццё спартакіяды дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне 30–31 ліпеня, і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтваў.