RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Веснавыя канікулы пачаліся ў беларускіх школьнікаў

Веснавыя канікулы ў школьнікаў працягнуцца ў Беларусі з 25 па 31 сакавіка.

На канікулах навучэнцы прымуць удзел у знакавых праектах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням.

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 23-24 сакавіка. Больш чым у 300 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна будуць прапанаваныя зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.

На «гарачую лінію» Магілёўскага аблвыканкама па пытанні якасці аказання паслуг сувязі паступіла 19 зваротаў

Магілёўскі аблвыканкам 20 сакавіка праводзіў «гарачую лінію» па вывучэнні меркавання насельніцтва задаволенасцю якасцю аказання паслуг сувязі: працай арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, якія прадстаўляюць доступ да сеткі Інтэрнэт і іншыя, звязаныя з глабальнай сеткай паслугі.

Каля 150 батутыстаў і акрабатаў з чатырох краін разыграюць узнагароды турніру Double Twist у Магілёве

VIII адкрыты рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы «Double Twist» на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні пройдзе 2-5 красавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва.

Абраны новы старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў

Сёння прайшла дзясятая сесія Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой шляхам тайнага галасавання быў абраны новы старшыня гарсавета. Ім стаў Максім Гурын, якіраней займаў пасаду начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Магілёва. Дэпутаты прагаласавалі за яго кандыдатуру аднагалосна.

Першым спектаклем «M.@rt.кантакту-2019» стане незалежны Тэатральны беларуска-ўкраінскі праект «Гэтамы»

Першы спектаклем ХIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт-2019», які стартуе сёння ў Магілёве, стане пастаноўкамаладога рэжысёра, заслужанага артыста Украіны Стаса Жыркова «Гэтамы».