RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рэгіянальная акцыя «Цуды на Каляды» фінішавала ў Касцюковічах

Фінал рэгіянальнай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» сёння прайшоў у Касцюковічах, паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.

Горацкі «Сокал» пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба»ў старэйшай групе дывізіёна «А»

Горацкі «Сокал»пераможна стартаваў у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба»на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002–2004 гадоў нараджэння (дывізіён «А»).
У стартавым супрацьстаянні нашы спартсмены ўпэўнена абгулялі Мінскую каманду «Партызан» з лікам 9:6.

Парушэнні пры правядзенні закупак наносяць шкоду бюджэту – КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва выявіў шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.

У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 30 гадоў таму выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці»

У тэлевізійны эфір Магілёўскай вобласці 4 студзеня 1989 года выйшаў першы выпуск інфармацыйнай праграмы «Дзень вобласці». З гэтага дня пачалася самастойная работа абласнога тэлебачання.

КДК Магілёўскай вобласці праверыў выкарыстанне зямельных рэсурсаў Сычкоўскім сельвыканкамам Бабруйскага раёна

Відавочна, што будаўніцтва жылых дамоў не толькі вырашае чыесьці праблемы, але і дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зямлю. Аднак праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Сычкоўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна выявіла адваротнае.

Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках

Народнае свята «Каляды» ў Магілёве пройдзе на трох пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.  Апоўдні 7 студзеня жыхароў абласнога цэнтра і гасцей горада на цэнтральнай сцэне Пячэрскага лесапарку чакае тэатралізаваны паказ, забаўляльная праграма з жартамі, прымаўкамі, анекдотамі, рухомымі гульнямі, танцамі і віктарынамі.

Урад даручыў да 25 сакавіка падрыхтаваць сельгастэхніку да вясновых палявых работ

Урад зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2019 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года № 972, паведамляецца на сайце ўрада.

Святочны конкурс: магілёўскія студэнты ўпрыгожвалі пакоі ў інтэрнатах

У інтэрнатах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбралі пакоі, якія былі маляўніча ўпрыгожаны да зімовых святаў. Конкурс на самае лепшае навагодняе афармленне праходзіў па ініцыятыве жыллёва-бытавой камісіі пры прафкаме студэнтаў установы адукацыі.