RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю

Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю.

Выкарыстанне масак можа на 80% знізіць пагрозу заражэння каронавірусам – навукоўцы

Хірургічныя маскі дазваляюць у некаторых выпадках нават на 80% знізіць пагрозу пападання каранавіруса ў арганізм, аднак не ліквідуюць небяспеку да канца. Гэта паказаў унікальны эксперымент, праведзены ў інстытуце медыцыны пры Такійскім універсітэце, – паведамляе ТАСС са спасылкай на японскую тэлерадыёкампанію NHK.

Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19

Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19, як паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі – начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль, каменціруючы загад № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года.

Міністэрства аховы здароўя абнавіла рэкамендацыі па аказанні меддапамогі пацыентам з COVID-19

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новыя рэкамендацыі аб арганізацыі медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Рэкамендацыі замацаваныя ў загадзе № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года, падпісаным выканальнікам абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

З Мінска ў Магілёў: чарговы рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» пройдзе 24 кастрычніка

Чарговы рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» пройдзе 24 кастрычніка. Ён стартуе ў Мінску («Белмаркет», 5-ы км, траса М4). У патрыятычнай акцыі прымуць удзел неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны людзі, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай, непадзельнай і квітнеючай.

Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных пытаннях

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных пытаннях.

На мерапрыемства запрошаны кіраўнікі ўрада, Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда, Адміністрацыі Прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, Міністэрства аховы здароўя.

Электронны кірмаш вакансій у Магілёве пераносіцца

У Магілёве пераносяць электронны кірмаш вакансій, які быў запланаваны на сёння, як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага гарвыканкама.

Па тэхнічных прычынах мерапрыемства пераносіцца на 27 кастрычніка.

Абласны этап чэмпіянату краіны па брэйк-дансе пройдзе ў Магілёве

Абласны этап чэмпіянату краіны па брэйк-дансе пройдзе ў беларуска-расійскім універсітэце 24 кастрычніка. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.