Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзелi рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці падчас выязнога семінара. Мерапрыемства адбылося 4 чэрвеня ў горадзе на Дняпры. Праграмай было прадугледжана наведванне шэрагу сацыяльных, адукацыйных устаноў і прадпрыемстваў Магілёва.