Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна.