RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадзе

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28).

Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!»

Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Кандытар кампаніі «Дамачай» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый у Варшаве

Майстар-кандытар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый, які прайшоў падчас міжнароднай выставы ExpoSweet у Варшаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

ДАІ Магілёўскай вобласці праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў

Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіць Мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху. Узмоцнены кантроль за выкананнем ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі працягнецца да 12 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.  

Прэм’еру спектакля «Купанне з акуламі» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Прэм’ера спектакля «Купанне з акуламі» адбудзецца 20 і 26 красавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Драму ў двух дзеяннях па п’есе Дона Нігра «Марскі пейзаж з акуламі і танцоркай» рыхтуе рэжысёр Уладзімір Пятровіч.

Прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Галіна жывёлагадоўлі з’яўляецца лакаматывам эканомікі любой сельскагаспадарчай арганізацыі – Мікалай Кароцін

Галіна жывёлагадоўлі заўсёды з’яўлялася лакаматывам эканомікі любой арганізацыі, звязанай з сельскагаспадарчай вытворчасцю. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін падчас ушанавання найлепшых жывёлаводаў рэгіёна па выніках працы ў 2018 годзе.

Краявіды Левітана, Айвазоўскага, Шышкіна з фондаў нацмузея пакажуць у Магілёве

У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 7 сакавіка пачне працу выстава жывапісу і графікі «Класіка пейзажу» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.

У Магілёўскай вобласці пенсія за 8 сакавіка будзе выплачана датэрмінова

У рэгіёне графік выплаты пенсій падкарэктаваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі ў РУП «Белпошта».

Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка будзе праводзіцца 7 сакавіка.