Абласное зімовае спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2019» прайшло 2 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Традыцыйнае мерапрыемства сабрала больш за 1 тыс. удзельнікаў з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю, Магілёва і Бабруйска. Прысутных павітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён таксама ўручыў спартыўную экіпіроўку і сертыфікат на Br50 тыс. горацкай хакейнай камандзе «Сокал», якая заняла другое месца ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў сакавіку-красавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства.
На абласны этап ХІІ рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» было прадстаўлена больш за 330 работ у чатырох намінацыях. Вынікі спаборніцтва падвялі напярэдадні ў горадзе на Дняпры, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Кітайскі Новы год сустрэнуць у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВНУ.
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося некалькі абвальванняў шыферных дахаў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
1 лютага 1919 года ў свет выйшаў першы нумар раённай газеты «Ударны фронт». Вось ужо 100 гадоў яна з’яўляецца інфармацыйным спадарожнікам для шклаўчан.