Абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» праходзіць 20 снежня на базе бізнес-інкубатара Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» 23 снежня завітае ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Кастрычніцкага раёна горада Магілёва. Сёння тут знаходзіцца 24 выхаванцы ва ўзросце да 18 гадоў, паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Калектыў інстытута МУС 24 снежня ў 14.00 правядзе дабрачынную акцыю ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў з паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарату.
У Магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» адбыўся семінар па аспектах цеплавой мадэрнізацыі шматкватэрных будынкаў і інфармацыйна-тлумачальнай працы з уласнікамі жылля. Ён праводзіўся ў межах кансультацыйнай работы па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання пры падтрымцы Сусветнага банка.
Рэпетыцыю Калядак правялі ў аграгарадку Філатава Круглянскага раёна. Тут святкуюць Каляды 25 снежня, паколькі ў гэтых месцах моцныя каталіцкія традыцыі.