На кафедры селекцыі і генетыкі БДСГА адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную заслужанаму аграному БССР, ганароваму прафесару БДСГА Аляксею Багамолаву. Аўдыторыя 518 таксама стала насіць імя навуковага дзеяча.
Маленькім пацыентам Бабруйскай цэнтральнай бальніцы ўпрыгожылі час знаходжання ў медустанове салодкімі пачастункамі. Падарункі ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ім уручылі старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў і галоўны ўрач бальніцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Гацко.
Шэсце Дзядоў Марозаў адбылося ў Бабруйску 21 снежня. Галоўны герой навагодніх святаў прыбыў у горад на цягніку. Пасля чаго госць на санках адправіўся на экскурсію па цэнтральных вуліцах. Удзельнікамі непасрэдна шэсця было больш за 250 чалавек. Кульмінацыяй парада стала запальванне агнёў на галоўнай ёлцы і ўключэнне навагодняй ілюмінацыі.
База даных аўтаматызаванай сістэмы ўліку шматдзетных сем’яў запрацуе ў Беларусі са студзеня 2020 года. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 снежня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Вырошчванне насення на кававай гушчы, навучальны міні-цэнтр па АБЖ і IT-праекты прэзентавалі сёння ў Магілёве на абласным этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Прадстаўнікі Генпракуратуры падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі Асіповіцкую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
У Магілёўскім аблвыканкаме 2–13 снежня арганізавалі правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці аказання паслуг ва ўстановах аховы здароўя. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць паведаміць пра існуючыя праблемы, а таксама выказаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.